27 апреля 2024 г. в 10:00  УО "Мозырский государственный медицинский колледж" приглашает будущих абитуриентов на день открытых дверей 

 

  gerb 2020-02-13 12-20-01   

  

1УО  МГМК  3

2

 Пад такой назвай 18 лютага (напярэдадні свята) ў  каледжы адбылася літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Дню роднай мовы, які з 2000 года стаў адзначацца ва ўсім свеце.

    Выхаваўчае мерапрыемства праводзілася з мэтай бліжэй пазнаёміць навучэнцаў з культурна-гістарычнай спадчынай Беларусі; развіваць іх духоўны і творчы патэнцыял, укараняць маральныя каштоўнасці ў іх свядомасць, фарміраваць беражлівыя адносіны да культурных здабыткаў нашых продкаў і сучаснікаў; выхоўваць у моладзі  патрыятычныя пачуцці і эстэтычны густ.

   Актавая зала з цяжкасцю змясціла ўсіх жадаючых: навучэнцаў, выкладчыкаў, іншых супрацоўнікаў каледжа, гасцей, адным словам, людзей  неабыякавых да духоўнай спадчыны народа.

Вядучыя гасцёўні Кацярына Гарастовіч і Раман Палтаран выклікалі цікавасць у прысутных, спытаўшыся, колькі моў існуе ў свеце? Аказваецца, лінгвісты ніяк не могуць прыйсці да адзінага меркавання: некаторыя лічаць, што ў свеце каля 3000 моў, другія – што больш 6000. Аднак дакладна вядома, што сёння ў свеце вылучаецца 95 афіцыйных моў. Пры гэтым дзіўна, што лацінская мова, здавалася б, мёртвая мова, таксама з’ўляецца адной з афіцыйных моў свету. Гэта дзяржаўная мова Ватыкана.

Усе даведаліся, што першае месца па мілагучнасці займае італьянская мова. На  другім месцы- грэцкая мова. Трэцяе месца займае беларуская мова.

Для многіх нечаканым стала паведамленне пра тое, што самы незвычайны помнік у нашай краіне прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіта.  Ён размешчаны ў цэнтры горада Полацка на бульвары праспекта Францыска Скарыны. Помнік зроблены ў выглядзе стэлы, на якой зафіксавана літара “Ў” (у нескладовае) і ўвесь беларускі алфавіт.

Гаворачы пра Полацк, нельга не ўзгадаць асобу Францыска Скарыны -  чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома. Як вядома, не вольныя мастацтвы і не медыцына сталі сэнсам яго жыцця. Але ў гэты дзень мы ўспомнілі імя славутага земляка, каб падкрэсліць і нашу з вамі прыналежнасць да кагорты медыкаў.

3А вядучыя расказалі, што ў Італіі, у старажытным Падуанскім універсітэце, ёсць славутая “Зала сарака”. У “Зале сарака” – сорак вялікіх партрэтаў слаўных з найслаўнейшых сыноў Зямлі. Сярод іх другі, каля кафедры Галілея, - Францыск Скарына. Падуанскі ўніверсітэт з гонарам ушаноўвае тых вялікіх, хто вучыўся альбо вучыў тут.

А якая ж гасцёўня без гасцей?

Незабыўныя хвіліны радасці падаравалі ўсім нашы госці - узорны дзіцячы ансамбль танца “Беларускія карункі” пад кіраўніцтвам Гаўрыленка Кацырыны Мікалаеўны. Навучэнкі ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж” Давыдзік Валерыя і Голуб Вольга (выкладчык Шчурык Людміла Аляксандраўна) пад мілагучны звон цымбал выканалі п’есы сучаснага кампазітара Генадзя Ермачэнкава. А вучаніца 5 класа ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №14 г.Мазыра” Кацярына Марцынкевіч пранікнёна прачытала верш Петруся Броўкі  “Калі ласка!”, нагадаўшы ўсім пра гасціннасць да людзей, якой здаўна славіцца беларускі народ.

Спевакі пад кіраўніцтвам культарганізатара Барсуковай Юліі Анатольеўны выконвалі народныя песні на беларускай, украінскай і … туркменскай мовах. За гэта мы дзякуем Гарастовіч Кацярыне, Гайчук Алесі, Мельнікаву Максіму, Гарлыеву Керыму.

4А самадзейныя артысткі з групы М-21 (Бойка Дзіяна, Гадлеўская Валянціна, Гапон Іна, Мельнікава Марына, Рэберт Надзея, Сынкова Насця) парадавалі прысутных эмацыянальным і экспрэсіўным выкананнем інсцэніроўкі паводле трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”.

Пра вернасць абранай справе, пра бескарыснае служэнне народнага доктара людзям прагучаў верш Пімена Панчанкі “Сэрца і крыж” у выкананні Святланы Пабядзінскай.

У  відэафільме “Твой зорны час” па аднайменным нарысе Уладзіміра Караткевіча навучэнка групы М-21 Хартоненка Ларыса прадэманстравала ўзорнае выкананне мастацкай прозы.

Не пакінула нікога абыякавым фінальная песня, якая суправаджалася яркім танцам у выкананні дзяўчат (Веціс Алёна, Кавалевіч Ганна, Канопліч Вераніка, Строміна Кацярына) з усё той жа артыстычнай групы М-21.

У заключэнні прагучала інфармацыя аб тым, што на пачатку2009 года спецыялісты ЮНЕСКА склалі атлас “Мовы свету ў небяспецы”, куды трапіла і беларуская мова, якая апынулася пад пагрозай поўнага знікнення. Згодна з апошнім сацыялагічным даследаваннем, толькі чвэрць насельніцтва Беларусі размаўляе на ёй. Беларуская мова носіць  статус дзяржаўнай, але ў штодзённым жыцці выкарыстоўваецца вельмі рэдка. Яна пераважна існуе толькі дзякуючы школьнаму навучанню.5

Вядома, мы не можам нікога прымусіць паважаць мову сваіх продкаў, не можам прымусіць размаўляць на ёй. Адзінае, што мы можам і нават абавязаны зрабіць у гэтай сітуацыі – гэта выклікаць цікавасць да роднай мовы, даць магчымасць адчуць задавальненне ад таго, што мы на ёй размаўляем, навучыць адчуваць яе меладычнасць і прыгажосць. А да ўсведамлення неабходнасці яе ўжывання кожнаму трэба ісці самастойна і рабіць свой уласны выбар.

Культурныя каштоўнасці народа, яго духоўная спадчына, гістарычны вопыт заўсёды служылі моцнай крыніцай выхавання моладзі. У Год культуры гэтая крыніца набывае асаблівы сэнс.

 

Вера Іванаўна Марцынкевіч,
выкладчык факультатыўнага курса
“Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

 

Мы используем файлы cookie, что бы обеспечить вам наилучший опыт работы на нашем веб-сайте. Политика обработки персональных данных
Согласен

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

logo 103 by logo bgmu logo brsm medvestnik logo  medby 2
logo minzdrav logo pravo logo prezident rb logo profkom zdr gsz.gov.by
god kahestva pom  mcF4uquorEA