27 апреля 2024 г. в 10:00  УО "Мозырский государственный медицинский колледж" приглашает будущих абитуриентов на день открытых дверей 

 

  gerb 2020-02-13 12-20-01   

  

1УО  МГМК  3

11Пад такой назвай у каледжы 12 кастрычніка ў межах XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэкст. Мова. Чалавек” было праведзена культурна-асветніцкае мерапрыемства.

 

Яно прайшло ў фармаце сустрэчы з цікавым чалавекам. У якасці гасцей былі запрошаны прадстаўнікі ўстановы вышэйшай адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя  І.П. Шамякіна” : Шур Васіль Васільевіч, доктар філалагічных навук, прафесар; Кавалёва Алена Валер'еўна, дацэнт кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Юдзянкова Ганна Віктараўна, загадчык аспірантуры, кандыдат філалагічных навук, а таксама Шахоўская Святлана Уладзіміраўна, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта  імя М. Танка (г. Мінск).

 

Прафесар Васіль Васільевіч Шур расказваў навучэнцам пра ўласныя імёны і прозвішчы, заклікаў іх цікавіцца паходжаннем назваў, гісторыяй нашых гарадоў, вёсак, паселішчаў і іх знакамітымі людзьмі.

 

Не абышоў увагаю прамоўца і былых выпускнікоў медыцынскага каледжа, якія сталі шырока вядомымі людзьмі: Бобр Уладзімір Аркадзьевіч, Дуда Іван Уладзіміравіч, Збароўскі Эдуард Іосіфавіч.

 

Усе прысутныя змаглі паглядзець слайдшоў “Горад над Прыпяццю” (падрыхтаваў Бурдук Андрэй, Лд-34), паслухаць музыкальны нумар у выкананні Гаўрыленка Юліі (М-23), адчуць асалоду ад чытання вершаў Проц Дар’яй (М-23) і Сідаравым Сяргеем (М-21). Дарэчы, на вечарыне гучалі вершы, аўтарамі якіх з’яўляюцца супрацоўнікі устаноў аховы здароўя Беларусі. Тэхнічнае і музыкальнае суправаджэнне забяспечвалі адпаведна Дземідзенка Данііл (Лд-24) і Блізнец Данііл (Лд-21).

 

Увесь вечар гучала беларуская мова. Па меркаванні арганізатараў, вельмі важна, каб сённяшняя моладзь ведала і захоўвала культурныя здабыткі нашых продкаў і сучаснікаў. 

6

8
10

 

17

 

18

20

 

 

 

Читайте также

Акция «Узнай своё давление»

auktion 5

Подробнее...

Сохраняя традиции

IMG 20231016 151325

16 октября организовано посещение учащимися колледжа Храма святого великомученика Георгия Победоносца в г. Мозыре.

Подробнее...

Круглогодичные спартакиады колледжа

Подробнее...

Чемпионат по армрестлингу

8 апреля 2021 года учреждение образования "Мозырский государственный медицинский колледж" принял участие в чемпионате по армреслингу. 

Подробнее...

Чемпионат по шашкам

Учащиеся учреждения образования "Мозырский государственный медицинский колледж" принял участие в чемпионате Мозырского района по шашкам.

Подробнее...

Кто на сайте

Сейчас на сайте 17 гостей и нет пользователей

Мы используем файлы cookie, что бы обеспечить вам наилучший опыт работы на нашем веб-сайте. Политика обработки персональных данных
Согласен

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

logo 103 by logo bgmu logo brsm medvestnik logo  medby 2
logo minzdrav logo pravo logo prezident rb logo profkom zdr gsz.gov.by
god kahestva pom  mcF4uquorEA